Правацэнтрысты змянілі фармат акцыі ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій, якую мелі намер правесці ў Мінску 7 лістапада, паведамляе naviny.by.

29 кастрычніка грамадскія актывісты ўшанавалі каля будынка КДБ памяць расстраляных у 1937 г., фота Настассі Роўды.

29 кастрычніка грамадскія актывісты ўшанавалі каля будынка КДБ памяць расстраляных у 1937 г., фота Настассі Роўды.

Першапачаткова планавалася, што ўдзельнікі акцыі збяруцца ў 12.00 каля будынку КДБ, а затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці да парку Чалюскінцаў — месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

«Мы вырашылі не заклікаць шырокую грамадскасць прыходзіць 7 лістапада а 12 гадзіне да будынка КДБ. Акцыя не дазволеная Мінгарвыканкамам, а таму ўдзел у ёй пагражае адміністрацыйнымі штрафамі», — паведаміў адзін з заяўнікаў мерапрыемства, старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

У той жа час, адзначыў ён, заяўнікі акцыі, а таксама, магчыма, і іншыя грамадскія актывісты прыйдуць да будынку КДБ, каб там запаліць свечкі.

Планаванага раней шэсця па праспекце Незалежнасці, дадаў ён, хутчэй за ўсё, не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0