Украінскі бок згодны на кампенсацыю ўрону ў сувязі з прымусовым вяртаннем самалёта «Белавія» ў Кіеў, паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў 2 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, «Белавія» працуе з авіяцыйнымі ўладамі Украіны, «каб вызначыцца з кампенсацыяй выдаткаў і разуменнем таго, што адбылося». «Сума шкоды яшчэ вызначаецца, але гэта невялікая сума», — падкрэсліў Гусараў. У перамоўным працэсе «ўсё адбываецца з разуменнем».

Разам з тым у «Белавія» па-ранейшаму ўпэўненыя, што ўкраінскі бок сваімі дзеяннямі парушыў міжнародныя нормы. «Мы і сёння лічым, што тое, што адбылося, абсалютна не ў рамках міжнароднага авіяцыйнага права. Нашы калегі ва Украіне крыху па-іншаму разумеюць гэтую сітуацыю», — сказаў гендырэктар кампаніі.

«Зараз мы працуем з нашымі калегамі ва Украіне, каб вызначыцца па пытанні кампенсацыі выдаткаў. Думаю, найбліжэйшым часам гэтае пытанне будзе закрытае. Усё астатняе, чаго чакае беларускі бок, прапісанае ў заяве Міністэрства замежных спраў», — адзначыў Гусараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?