У турме ў Саудаўскай Аравіі адлупцавалі члена сям'і кіруючай у краіне каралеўскай дынастыі, паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

У Еўропе каля пасольстваў Саудаўскай Аравіі часта праходзяць акцыі пратэсту супраць цялесных пакаранняў. Aота AFP

Прысуд аб цялесным пакаранні для прынца, чыё імя пакуль не называецца, вынес суд.

Паводле даных газеты Okaz, прынц разам з іншымі вязнямі быў адлупцаваны ў турме «Чырвонае мора», якая знаходзіцца ў горадзе Джыда.

Саудаўскія СМІ не паведамілі, за што прынц патрапіў у турму і колькі удараў бізуном ён атрымаў.

Каралеўская сям'я Саудаўскай Аравіі налічвае некалькі тысяч членаў. Яны рэдка падвяргаюцца пакаранням.

У сярэдзіне кастрычніка ў Саудаўскай Аравіі, дзе дзейнічае ісламская заканадаўства, быў пакараны смерцю прынц Туркі бін Сауд аль-Кабір. Гэта стала першым у гісторыі краіны пакараннем смерцю члена каралеўскай сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?