Oldmah у сваім ЖЖ паведаміў:

Атрымаў СМС: «Я в психушке. Я пошел в КГД узнать правду о себе и меня силой скрутили и доставили, я тут с 18 числа. Проявите солидаст. Киньте в лайвджорнел инфу. Влад Михайлов. Я пишу с тел. матери.»

Oldmah зазначае:

Цалкам магчыма, што яго сапраўды прымусова зьмясьцілі ў вар’ятню. Апошні раз блог дэропера абнаўляўся 18 чэрвеня ў 11:04. Калі верыць смс-паведамленьню, ягоныя кантакты з кгб працягваліся дагэтуль. І там ён нават хацеў «ведаць праўду пра сябе».. Чалавек, страціўшы адэкватнасьць, стаў закладнікам уласнага сьвету, напоўненым спэцслужбамі, змовамі й агентамі. І цяпер застаецца зьвяртацца толькі па дапамогу лайвджорналу.

* * *

Тэлефон, зь якога было даслана згаданае sms, цяпер не даступны.

Нагадаем, што зімой 2007 году Ўлад Міхайлаў прызнаўся, што быў інфарматарам КДБ: маўляў ён паведамляў спэцслужбы пра студэнтаў адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Пасьля хлопец вярнуўся ў Беларусь, у Гомель, і даў некалькі скандальных інтэрвію для БТ, дзе лаяў апазыцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0