Размова пра гэта ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі Валерыя Варанецкага, які завяршае сваю дыпламатычную місію, з першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-аўстрыйскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. «Асаблівая ўвага ўдзелена перспектывам развіцця двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу і супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце развіцця дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага раней візіту Карлхайнца Копфа ў Беларусь і яго перагавораў з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу», - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі выказалі зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі беларуска-аўстрыйскіх адносін і нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Як паведамлялася, Валерый Варанецкі пасля заканчэння дыпмісіі будзе працаваць у беларускім парламенце. Ён выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання па міжнародных справах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?