У кастрычніку 2016 года ў Расіі было здабыта 47,386 млн тон нафты, што на 3,9% перавышае вынік кастрычніка мінулага года, паведамляе РБК са спасылкай на зводку падведамнага Мінэнерга Цэнтральнага дыспетчарскага ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу (ЦДУ ПЭК).

Сярэднесутачная здабыча нафты па выніках кастрычніка перавысіла 11,2 млн бар., што стала новым абсалютным рэкордам для постсавецкай Расіі. Вышэй за адзнаку ў 11 млн бар. сутачны аб'ём нафтаздабычы ў Расіі ўпершыню з 1991 года падняўся ў пачатку верасня 2016 года.

Раней аналітыкі кампаніі Goldman Sachs апублікавалі прагноз, паводле якога сярэднясутачны аб'ём здабычы нафты ў Расіі па выніках 2016 года вырасце да 11,21 млн бар., на 1,35% перавысіўшы паказчык папярэдняга года. Згодна з прагнозам АПЕК, аб'ём нафтаздабычы ў Расіі ў 2016 годзе павялічыцца прыкладна на 1,74%.

Паводле таго ж прагнозу, у 2017 годзе сутачны ўзровень нафтаздабычы ў Расіі вырасце да 11,41 млн бар., а да канца 2018 года — да 11,65 млн бар. Такім чынам, у 2018 годзе расійская нафтаздабыча можа перасягнуць найлепшы вынік савецкіх нафтавікоў: у найбольш паспяховым для іх 1987 годзе на радовішчах РСФСР здабывалася па 11,42 млн бар. у суткі.

У цэлым за першыя дзесяць месяцаў у Расіі здабылі 454,116 мільёна тон нафты і газавага кандэнсату, што на 2,2% перавышае паказчык студзеня-кастрычніка 2015 года. Пры гэтым прыкладна траціна ўсёй здабычы нават без уліку набытай у сярэдзіне кастрычніка «Башнефті» прыйшлося на «Роснефть» (157840000 тон, у тым ліку 16,369 млн тон на кастрычніку).

Здабыча нафты ў Расіі расце на фоне паведамленняў пра гатоўнасць уладаў краіны замарозіць яе аб'ёмы ў рамках пагаднення з Саудаўскай Аравіяй і іншымі краінамі АПЕК аб сумесных намаганнях па аднаўленні балансу на сусветным нафтавым рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?