nn.by далучаецца да акцыі, абвешчанай Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

***

У сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні ганебнага закону «Аб сродках масавай інфармацыі», у якім, між іншым, робяцца спробы абмежаваць свабоду слова ў беларускай Інтэрнет-прасторы, ГА «БАЖ» заклікае ўсіх сваіх сябраў, журналістаў, блогераў, што працуюць у Байнеце, далучыцца да аднадзённай акцыі «Гадзіна маўчання».

Мы прапануем усім, хто неабыякавы да праблемы доступу да інфармацыі і яе распаўсюду, 25 чэрвеня размясціць на сваіх інтэрнет-рэсурсах чорныя банеры — як сімвал пахаванай у Авальнай зале свабоды слова. А таксама не аднаўляць свае сайты, не рабіць запісаў у блогах на працягу адной гадзіны — з 12.00 да 13.00 25 чэрвеня.

Такім чынам мы выказваем пратэст супраць экстранага прыняцця закона «Аб СМІ» без правядзення грамадскіх слуханняў і міжнароднай экспертызы.

Такім чынам мы адказваем прадстаўнікам улады на выказае імі меркаванне, што прыняты закон тычыцца толькі журналістаў і нікога больш.

Такім чынам мы даем усвядоміць карыстальнікам Байнету, што пагроза закрыцця шматлікіх навінавых рэсурсаў, крыніц незалежнай інфармацыі ў Сеціве зараз як ніколі рэальная.

Будзем салідарнымі!

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Глядзі яшчэ:
Акцыя «Нашай Нівы»: Нэт бяз кантролю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0