На «Кастрычніцкім эканамічным форуме» год таму Кірыл Руды, тады дарадца прэзідэнта па эканоміцы, выступіў з дакладам «Чаму рэформы не атрымаюцца (у Беларусі ў 2016 годзе)».

Як выбар пляцоўкі для такога выступу, так і фармулёўка тэмы ўразілі тады мінскую аўдыторыю. 

Сёлета Руды зноў зачапіў. На гэты раз ён — пасол у Кітаі цяпер — выбраў сабе за тэму «Чаму нам не трэба эканамісты». 

Выступ Рудага адбудзецца сёння а 17-й вечара. Форум праходзіць у будынку Dipservice Hall.

Адкрыюць яго намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, кіраўніца прадстаўніцтва Еўракамісіі Андрэа Віктарын і рэгіянальны прадстаўнік МВФ Бас Бакер.

КЭФ — рэдкая пляцоўка, дзе сутыкаюцца незалежныя эканамісты і дзяржаўныя чыноўнікі ўзроўню намеснікаў міністраў і намеснікаў старшыні Нацбанка.

У аргкамітэт Форуму сёлета ўвайшлі дырэктар бізнэс-школы ІПМ Павел Данэйка, навуковая дырэктарка даследчыцкага цэнтра ІПМ Ірына Тачыцкая, выканаўчы дырэктар CASE Belarus Серж Наўродскі і дырэктар дэпартамента стратэгічнага менеджменту і скарбу «БПС-Сбербанк» Дзмітрый Голухаў.

Тэма форуму сфармуляваная як «Рэформы для ўцягваючага росту». З праграмай можна азнаёміцца на сайце форуму.

Жывая відэатрансляцыя:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?