24 чэрвеня ў інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда" Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Мы хочам прадэманстраваць і Захаду, і Расіі, як трэба праводзіць выбары. Мы іх зробім настолькі дэмакратычнымі, што вы пераканаецеся ў рэальным выніку, каго сёння падтрымлівае народ".

Ён адзначыў, што ў Беларусі ўжо працуюць першыя міжнародныя наглядальнікі, і ніхто не будзе перашкаджаць іх рабоце пры ўмове, што яны не будуць парушаць дзеючыя ў Беларусі законы.

Вось такая яна, беларуская дэмакратыя. Выбарчая кампанія толькі стартавала 24 чэрвеня, толькі ўказ аб выбарах падпісаны, а назіральнікі ўжо тут як тут, працуюць. Заўжды гатовыя, заўжды ў страю. Вось толькі хто яны,тыя назіральнікі? Зь якога аддзелу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?