Мільярдэр Трамп зрабіў гэтыя выбары незвычайнымі.

Мільярдэр Трамп зрабіў гэтыя выбары незвычайнымі.

Сістэма выбараў прэзідэнта ў ЗША адрозніваецца ад сістэмы выбараў скажам, у Францыі. Яна ў свой час была прыдуманая для ўмацавання федэратыўнай сістэмы, каб не ўзнікла дамінацыі вялікіх штатаў над малымі. Таму прэзідэнта абіраюць не прамым галасаваннем, а праз калегію выбаршчыкаў.

Кожны штат выбірае пэўную колькасць выбаршчыкаў. Самы густанаселены — Каліфорнія — пасылае іх 55. Самыя маланаселеныя — па 3. Такім чынам, малыя штаты пасылаюць на душу насельніцтва трохі больш дэлегатаў, чым вялікія.

Акрамя таго, у сілу традыцыі большасць штатаў пасылаюць выбаршчыкаў па прынцыпе «winner takes all» — г.зн. усе выбаршчыкі ад дадзенага штата галасуюць за таго кандыдата, які набраў у ім большасць галасоў.

Тым не менш, толькі аднойчы за мінулыя сто гадоў перамог не той кандыдат, які набраў абсалютную большасць галасоў на ўсеагульным галасаванні. Гэта было ў 2000 годзе калі прэзідэнтам стаў Буш, а не Гор, хоць апошні набраў на 0,5% галасоў больш. Але Буш сабраў больш штатаў-«цяжкавагавікаў».

Змена ўсеагульных рэйтынгаў Клінтан і Трампа на сёлетніх выбарах значыць не так шмат, як іх папулярнасць у дзясятку «нявызначаных штатаў».

Каліфорнія масава галасуе за дэмакратаў, і не мае вялікага значэння, атрымае там Клінтан 60 ці 65%. Гэтаксама Тэхас галасуе за рэспубліканцаў, і не так важна, атрымае там Трамп 51 ці 52%. У кожным разе ўсе выбаршчыкі ад Каліфорніі паедуць за Клінтан, а ўсе ад Тэхаса — за мільярдэра.

А вось Пенсільванія, Фларыда, Вірджынія, Агаё, Паўночная Караліна, Арызона і некалькі меншых штатаў вырашыць лёс выбараў.

Партал палітычнага аналізу Realclearpolitics: сінія штаты дадуць вялікую перавагу Клінтан, блакітныя прагаласуюць за яе з меншай перавагай. Чырвоныя прагаласуюць за Трампа, ружовыя аддадуць яму перавагу. А вынік выбараў вызначаць штаты, зафарбаваныя шэрым. Там розніца між кандыдатамі складае менш за 5% галасоў.

Партал палітычнага аналізу Realclearpolitics: сінія штаты дадуць вялікую перавагу Клінтан, блакітныя прагаласуюць за яе з меншай перавагай. Чырвоныя прагаласуюць за Трампа, ружовыя аддадуць яму перавагу. А вынік выбараў вызначаць штаты, зафарбаваныя шэрым. Там розніца між кандыдатамі складае менш за 5% галасоў.

Дык вось, паштатавы падлік пакуль дае істотную перавагу Клінтан.

Пенсільванія і Вірджынія схіляюцца да Клінтан. У Фларыдзе, Агаё, Паўночнай Караліне і Арызоне Клінтан лідзіравала, а цяпер Трамп або здагнаў яе, або вырваўся наперад. Але нават калі Клінтан прайграе ўсе гэтыя штаты, пішуць амерыканскія аналітыкі, яна ўсё адно, імаверна, пераможа на выбарах, бо за яе прагаласуюць некалькі меншых штатаў, як Каларада і Мінесота.

Кандыдаты ад іншых партый і самавылучэнцы? На гэтых выбарах толькі адзін штат можа аддаць перавагу такому. Гэта Юта, які найчасцей галасуе за рэспубліканцаў, але кансерватыўныя мармоны ў якім гэтым разам не ў захапленні ад эксцэнтрычнага Трампа.

Фальсіфікацыя вынікаў? У Амерыцы як масавая з'ява яна практычна выключаная, дзякуючы самой культуры паводзінаў, а таксама прэцэдэнтам жорсткага пакарання за такія факты. І на гэты раз у некалькіх штатах ужо заведзеныя крымінальныя справы супраць выбарцаў, якія спрабавалі прагаласаваць некалькі разоў.

Нагадаем, што выбары адбудуцца 8 лістапада, у аўторак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?