Мікалай Снапкоў.
У Мінску адкрыўся Кастрычніцкі эканамічны форум — адна з рэдкіх пляцовак, на якіх незалежныя эксперты сустракаюцца з дзяржаўнымі чыноўнікамі.
Адкрылі яго намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, кіраўніца прадстаўніцтва Еўракамісіі Андрэа Віктарын і рэгіянальны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду Бас Бакер.
На адкрыцці звярнула ўвагу, як Снапкоў, сярод іншых, падзякаваў былому кіраўніку беларускага офіса амерыканскай арганізацыі PACT Балажу Ярабіку. Варта адзначыць, што да 2014 года Ярабік быў неўязны ў Беларусь, а саму арганізацыю дзяржаўныя СМІ абвінавачвалі ў падрыўной дзейнасці.
PACT — адзін з партнёраў па арганізацыі сёлетняга Кастрычніцкага эканамічнага форуму.