Сёння ў Гродне а 17-й гадзіне адчыняецца выстава твораў мастака-ілюстратара Паўла Татарнікава. Выстава мае назву «Рэха» і прысвечана Дню святога Губерта, які грамадскасць горада святкуе 3 лістапада.
Мастак Павал Татарнікаў прэзентуе гарадзенцам частку вялікай серыі твораў прысвечаных гістарычным асобам і месцам, звязаным з Беларуссю: партрэт знакамітых постацяў ад Рагнеды да Тадэвуша Касцюшкі, панарамы гарадоў і мастацкія рэканструкцыі замкаў і мястэчак.
Выстава Паўла Татарнікава — першая супольная справа гарадзенскага Цэнтра гарадскога жыцця і вядомай галерэі «Крыга».
Выставу Паўла Татарнікава можна наведаць да 3 снежня па адрасе: Гродна, вул. Савецкая, 3
0
0
0
0
0
0