Кіраўнік МУС падкрэсьліў, што неабходна захаваць адказнасьць за гэты від правапарушэньняў. Адначасова трэба займацца гэтай праблемай, у тым ліку праводзіць выхаваўчую, прафіляктычную працу, упэўнены міністар.

Нагадаем, што 24 чэрвеня парлямэнт прыняў у першым чытаньні праект закону «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях супрацьдзеяньня нелегальнай міграцыі, распаўсюду нявольніцкай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі». Мяркуецца, што ў выпадку прыняцьця законапраект замацуе адміністратыўную адказнасьць у выглядзе арышту за занятак прастытуцыяй. Дагэтуль гэты від правапарушэньня караецца штрафам.

Некаторыя дэпутаты ў якасьці варыянту прапаноўвалі легалізацыю прастытуцыі.

Дэпутат Генадзь Давыдзька ўчора выказаўся наступным чынам:

«Я ўпэўнены, што прастытуцыя была, ёсьць і будзе. Гэта, як прусакі, якім дзьве тысячы гадоў. Трэба альбо легалізаваць прастытуцыю, альбо сур’ёзна змагацца з ёй».

СП, паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0