Вядучае турэцкае інфармагенцтва Анадолу (Анаталійскае агенцтва) пацвярджае, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 11 лістапада возьме ўдзел у адкрыцці саборнай мячэці ў Мінску.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на агенцтва, з турэцкага боку на цырымоніі адкрыцця таксама будзе прысутнічаць кіраўнік упраўлення па справах рэлігій прафесар Мехмет Гармеж, з беларускага чакаецца ўдзел кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, штодзённік Takvim паведаміў, што разам з прэзідэнтам Турцыі ў Беларусь прыбудуць больш за сто прадстаўнікоў бізнесу гэтай краіны.

Супрацоўнікі пасольства Турцыі ў Мінску інфармацыю пра візіт Эрдагана БелаПАН афіцыйна не пацвердзілі, адзначыўшы, што «дадатковых распараджэнняў» на гэты конт дыпламатычнае прадстаўніцтва не атрымлівала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0