Дырэктар гомельскай сярэдняй школы № 28 Міхаіл Дарашкоў абверг інфармацыю аб тым, што школьная адміністрацыя прымушала работнікаў уступаць у рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

Пра факт прымусу БелаПАН на ўмовах ананімнасці расказаў адзін з настаўнікаў школы. Паводле яго слоў, 2 лістапада на пасяджэнні педагагічнага савета адміністрацыя школы патрабавала напісаць тлумачальную ў выпадку адмовы ўступаць у «Белую Русь».

Дырэктар пацвердзіў, што 2 лістапада 14 работнікаў школы ўступілі ў «Белую Русь».

Але — абсалютна добраахвотна, падкрэсліў ён.

Гэта, паводле слоў Дарашкова, адбылося пасля пасяджэння педсавета, на якім і паступіла прапанова папоўніць шэрагі рэспубліканскай грамадскай арганізацыі. «Ніхто нікога не прасіў пісаць тлумачальныя, усё гэта няпраўда. 14 чалавек добраахвотна напісалі заявы, без усялякіх праблем. Ніколі ў жыцці я такімі справамі не практыкую», — дадаў дырэктар школы, які, дарэчы, з'яўляецца старшынёй пярвічнай арганізацыі «Белай Русі».

Раней школьная пярвічка складалася з 18 членаў, цяпер іх стала 32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0