Пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў знаходзіцца ў хоспісе. У яго пухліна галаўнога мозгу. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сын пісьменьніка Дзьмітры.

Па словах Дзмітрыя Маракова, пухліна была прычынай таго, што на пачатку года Леанід перажыў інсульт. Цяпер ягоны стан цяжкі. Пра яго клапоцяцца сын і дачка.

На знікненне Леаніда Маракова з публічнай прасторы звярнулі ўвагу ягоныя сябры ў сацыяльнай сетцы фэйсбук. Пісьменьнік мае вельмі актыўны акаунт і шмат падпісчыкаў. Апошні пост на ягонай старонцы з'явіўся 21 верасня.