04.11.2016 / 13:06

Плыўчыха Герасіменя супрацоўнічае з біяэнергетыкам, які здымае з яе сурокі ФОТА 19

Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя распавяла by.tribuna.com пра сваё супрацоўніцтва з біяэнергетыкам Сяргеем Касьяненкам. Спартсменка сказала, што з яго дапамогай рыхтуецца да спаборніцтваў і раскрывае свой унутраны патэнцыял. Галоўным плюсам такога супрацоўніцтва Герасіменя называе тое, што праца грунтуецца не на фармакалагічных метадах.

Парады біяэнергетыка дапамагаюць Аляксандры не толькі ў спорце, але і ў звычайным жыцці. Гэты дарадца займаецца зняццем блокаў, якія звычайна называюць сурокамі. Спартсмены вельмі адчувальныя да людзей з негатыўнай энергетыкай, перакананая беларуская плыўчыха.

Што тычыцца аплаты працы біяэнергетыка, то канкрэтнага адказу Герасіменя не дае. Пры гэтым яна кажа, што яе малады чалавек, Яўген Цуркін, не вельмі добра ставіцца да гэтага супрацоўніцтва.

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч таксама не ўхваляе такія захапленні алімпійскай прызёркі і лічыць, што Аляксандру трэба ратаваць. Па словах спецыяліста, знаёмства Герасімені з біяэнергетыкам Касьяненка адбылося ў 2012 годзе ў аэрапорце. Чалавек, якога трэнер зборнай называе «шаманам», хацеў увайсці ў зборную краіны і ўплываць на рашэнні спецыялістаў, але яго не падпусцілі да каманды.

У жніўні з Дзмітрыем Манцэвічам не працягнулі кантракт пасля рэзкіх выказванняў Герасімені пра атмасферу ў камандзе і падыходы трэнера да працы.

Сяргей Касьяненка на фота справа.

2
Радасць / Адказаць
04.11.2016 / 13:26
типичный невроз
0
дзед Талаш / Адказаць
04.11.2016 / 13:35
Яму б яшчэ барсетку ад таго, што злева - і быў бы тыповы выгляд "біяэнергетыка".
0
Павал / Адказаць
04.11.2016 / 14:03
На самой справе, гісторыя амаль сумная (пад вялікім прэсам з усіх бакоў не было сапраўднай падтрымкі ды веры). Трэба ратаваць залатую рыбку.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру