У Івацэвіцкім раёне жанчына параніла сякерай мужа.

Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, раніцай 3 лістапада ў Івацэвіцкі РАУС паступіла інфармацыя з цэнтральнай раённай бальніцы аб тым, што да іх звярнуўся 41-гадовы жыхар вёскі Дабромысль. Медыкі дыягнаставалі ў мужчыны адкрытую чэрапна-мазгавую траўму і ўдар галаўнога мозгу і шпіталізавалі.

Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што цяжкія цялесныя пашкоджанні прычыненыя вяскоўцу 2 лістапада прыблізна ў 23.30 у двары дома па месцы жыхарства падчас сваркі з жонкай. 23-гадовая жонка кінула ў яго сякеру.

Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Жанчына затрыманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?