На Баравіцкай плошчы ў Маскве адкрыты помнік князю Уладзіміру.

tass.ru

tass.ru

На адкрыцці выступілі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл, а таксама Наталля Салжаніцына, жонка пісьменніка Аляксандра Салжаніцына. Прысутнічалі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнікі абедзвюх палат парламента, кіраўнік Мінкультуры Уладзімір Мядзінскі, мэр Масквы Сяргей Сабянін, паведамляе rbc.ru.

Пуцін, выступаючы на цырымоніі адкрыцця, заявіў, што расійскае грамадства павінна супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам, кіруючыся духоўным запаветам, пакінутым князем Уладзімірам.

«[Князь Уладзімір] заклаў маральныя каштоўнасныя асновы, якія вызначаюць наша жыццё і дагэтуль. Менавіта трывалая маральная апора, згуртаванасць і яднанне дапамагалі нашым продкам пераадольваць цяжкасці, жыць і перамагаць у славу Айчыны, з пакалення ў пакаленне ўмацоўваць яе моц і веліч. І сёння наш абавязак — разам супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам, абапіраючыся на духоўныя запаветы, на бясцэнныя традыцыі адзінства і згоды ісці наперад, забяспечваючы пераемнасць нашай тысячагадовай гісторыі», — сказаў Пуцін.

Патрыярх Кірыл, выступіўшы перад адкрыццём, асвяціў помнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0