04.11.2016 / 16:49

Пакістан дэпартуе афганку з вокладкі National Geographic 1

Пакістан дэпартуе ў Афганістан Шарбат Гулу, якая праславілася дзякуючы здымку на вокладцы часопіса National Geographic у 1985 годзе, паведамяле ВВС. 

Getty

Пакістанскі суд прызнаў Гулу вінаватай у тым, што яна пражывала ў краіне па падробленых дакументах, і прысудзіў яе да 15 сутак зняволення.

Яе адвакат заявіў, што Гула, хутчэй за ўсё, будзе дэпартаваная ў панядзелак. Паводле яго слоў, яна таксама была аштрафаваная на за 110 тысяч рупій (1,1 тыс. даляраў).

Афганскія ўлады заявілі, што па вяртанні на радзіму яе асабіста сустрэне прэзідэнт краіны Ашраф Гані.

З серады Гула знаходзіцца ў шпіталі, дзе атрымлівае лячэнне ад гепатыту С.

Гулу была арыштаваная ў пакістанскім горадзе Пешавар канцы кастрычніка. Пакістанскія спецслужбы западозрылі, што яна пражывае ў краіне з падробленымі дакументамі яшчэ ў пачатку мінулага года, калі ў прэсе з'явілася фатаграфія з яе пакістанскага пашпарта. За падобнае злачынства афганцы пагражала да 15 гадоў турмы.

nn.by

0
Aliaksandr / Адказаць
05.11.2016 / 20:41
Айкаида жыве и працвитае у пакистане а девица-молодица штойта тут мяшае як казау Винни-Пух.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру