Увядзенне ў Беларусі «падатку на дармаедства» ў сітуацыі, якая склалася, было самым простым, але не самым эфектыўным захадам, лічыць першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. Такое меркаванне ён выказаў 4 лістапада ў Мінску на Кастрычніцкім эканамічным форуме.

Ермаловіч падкрэсліў, што ўвядзенне збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў выклікала дастаткова вялікую дыскусію ў грамадстве, але «сёння гэта элемент нашай падатковай сістэмы».

«Была праблема, якую неабходна было вырашаць. І рашэнне самае простае, можа быць, не самае эфектыўнае, але тым не менш знайшлося. Быў уведзены такі падатак. Вядома, увядзенне гэтага падатку, здавалася б, уплывае на палітыку занятасці, але, запэўніваю вас, беспрацоўныя гэтым падаткам не абкладаюцца — у гэтым няма яго недахопу. Той, хто зарэгістраваны як беспрацоўны, атрымлівае дапамогу па беспрацоўі, не плаціць падатак», — заявіў Ермаловіч.

Начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы і сацабароны Алег Такун звярнуў увагу на станоўчы эфект падатку для эканомікі. «Што даў дэкрэт № 3 для службы занятасці? Сітуацыя вельмі простая. Напрыклад, у 2015 годзе ў асобныя месяцы да 35% даходзіла колькасць беспрацоўных (зарэгістраваных), якія доўгі час, 10—15 гадоў, не працавалі. Гэта былі менавіта тыя людзі, якія вылезлі з сектара нефармальнай занятасці і вырашылі неяк легалізавацца. Пэўная карысць ад гэтага, безумоўна, была і ёсць, таму што яны ўбачылі, што можна працаваць легальна, зарэгістраваўшы ІП ці стаўшы рамеснікамі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?