Правая рука велікапакутніка Дзімітрыя Салунскага прыбудзе ў Мінск, паведамілі ў прэс-службе Мінскай епархіі.

pravoslavie.ru

4 лістапада дэлегацыя Эладскай Царквы на чале з мітрапалітам Верыі, Наусы і Камбані Панцеляймонам даставіць святыню ў Свята-Духаў кафедральны сабор. Сустрэчу мошчаў узначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Мінчане могуць пакланіцца святыні да 14:00 нядзелі 6 лістапада. Доступ да мошчаў будзе адкрыты з 07:00 да 23:00. Пасля яны адправяцца ў Бабруйск, Полацк, Віцебск і Оршу.

Святы Дзімітрый Салунскі жыў у III-IV стагоддзях у горадзе Салуні ў часы рымскага імператара Дыяклетыяна, ганіцеля хрысціян. Дзімітрый прыклаў шмат намаганняў для распаўсюджвання хрысціянства і аднойчы па даносе быў прыведзены да імператара, перад якім адкрыта вызнаў сваю веру. За гэта ён быў аддадзены пакутніцкай смерці — яго закалолі дзідамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?