Паўднёвакарэйская кампанія Samsung адклікала ў ЗША каля 2,8 мільёна пральных машын з-за непаладак, якія ў асобных выпадках прыводзілі да траўмаў. Адкліканыя машыны вертыкальнай загрузкі, у якіх падчас мыцця нечакана аддзялялася верхняя крышка, піша Meduza.io са спасылкай на CNBC.

Кампанія атрымала дзевяць скаргаў на траўмы, нанесеныя з прычыны непаладак. У адным з выпадкаў ва ўладальніка пральнай машыны была зламаная сківіца.

Усяго Samsung атрымаў ад спажыўцоў 733 заявы, у якіх казалася пра занадта моцную вібрацыю пральнай машыны або раптоўнае аддзяленне верхняй крышкі.

Адкліканню падлягаюць 34 мадэлі пральных машын, выпушчаныя з сакавіка 2011 па лістапад 2016 года. Гэтыя мадэлі каштавалі ад 450 да 1500 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0