«Дзяўчынка з парасонам» беларускага скульптара Ўладзіміра Жбанава патрапіла ў сьпіс 33 самых дзіўных скульптураў сьвету, апублікаваны папулярным Інтэрнэт‑рэсурсам www.toroller.com

Акрамя дзяўчынкі, якая стаіць у Міхайлаўскім сквэры ў Менску ад 2000 году, у сьпіс патрапілі «партрэт» Моны Лізы, складзены з кампутарных чыпаў (ЗША) ды скульптура акулы, што звалілася на звычайны дом у 1986, і тырчыць зь яго даху па сёньняшні дзень (Вялікабрытанія).

Фатаздымкі многіх тых скульптураў друкаваліся раней, але менавіта аўтарам toroller.com прыйшла ідэя сабраць калекцыю ды зьмясьціць яе ў адной публікацыі. За некалькі месяцаў публікацыя сабрала дзьве сотні камэнтароў.

Фатаздымкі ўсіх скульптураў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?