Манголія разглядае магчымасць далучэння да Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Пра гэта паведаміла пасол Рэспублікі Манголія ў РФ Банзрагч Дэлгэрмаа ў інтэрв`ю тэлеканалу «Расія 24».

«Зараз у свеце ідзе працэс інтэграцыі і рэгіянальных блокаў. Манголія, якая знаходзіцца паміж такімі вялікімі дзяржавамі, як Расія і Кітай, і якая не мае выхаду да мора, вядома зацікаўленая ў тым, каб далучыцца да якіх-небудзь эканамічных блокаў і эфектыўна працаваць. У гэтым плане, вядома, Еўразійскі эканамічны саюз уяўляе для нас вельмі вялікі інтарэс», — цытуе пасла Манголіі расійскае агенцтва ТАСС.

Пасол таксама паведаміла, што абмяркоўвала пытанне мэтазгоднасці ўступлення Манголіі ў ЕАЭС з былым прэм`ер-міністрам Арменіі, а цяпер старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгранам Саркісянам.

ЕАЭС быў утвораны на базе Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана і пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2015 года. Пасля да арганізацыі далучыліся Арменія і Кыргызстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?