Актывісты незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» закідалі ўкраінскае консульства ў Санкт-Пецярбургу дымавымі шашкамі і каровінымі косткамі. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць палітыкі Кіева ў Данбасе, піша ВВС.

drugros.ru

У Данбасе «з-за рэгулярных мінамётных абстрэлаў гіне мірнае насельніцтва і так званая дзяржава Украіна паводзіць сябе, як адкрыты шакал, які за апошнія гады палюбіў харчавацца чалавечымі косткамі», — тлумачаць у партыі канцэпцыю акцыі.

На сайце арганізацыі размешчаныя фота, на якіх відаць, як актывісты кідаюць цяжкія косткі праз плот консульства, будынак якога ахутаны дымам ад шашак, і фатаграфуюцца са сцягам сваёй незарэгістраванай партыі.

Як паведамляецца, па выніках акцыі быў затрыманы адзін чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?