Супрацоўнікі службы бяспекі кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа звялі яго са сцэны падчас выступу перад выбаршчыкамі ў горадзе Рэно ў штаце Невада, пішуць амерыканскія СМІ.

AP

AP

Пра тое, якую пагрозу заўважылі агенты, не паведамляецца. Праз некалькі хвілін Трамп зноў з'явіўся перад публікай.

«Ніхто не казаў, што нам будзе проста, я хачу падзякаваць службе бяспекі», - сказаў кандыдат.

Пакуль Трамп адсутнічаў, сярод публікі пайшлі чуткі, што ў залу пракраўся чалавек са зброяй, і некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства паспяшаліся да выхаду. На дапамогу супрацоўнікам бяспекі ў цывільным паспяшаліся людзі ў камуфляжы пясочнага колеру, падобныя на вайскоўцаў. Затым з залы вывелі нейкага белага лысага мужчыну, аднак невядома, ці меў ён дачыненне да інцыдэнту.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 8 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0