На выставе прадстаўлена каля 20 работ мастака, створаных у апошнія гады.
«Адзінае, чаго я не раблю наогул, дык гэта не пішу з натуры», — сьцьвярджае мастак. «Мяне цікавіць не рэальны сьвет. Калі выява чалавека, дык умоўная… То бок, поўны палёт фантазіі. Напрыклад, русалка альбо зялёны кавун, альбо лётаючыя рыбы…»
Аляксандар Дзямідаў, нараджэнец Менску — выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў і сябра Саюзу мастакоў Беларусі.
Удзельнічае ў выставах з 1992 году, на радзіме і за мяжой.
Выстава Аляксандра Дзямідава працягнецца да 19 ліпеня.