У панядзелак, 7 лістапада, будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж), моцныя дажджы пройдуць раніцай і днём па паўночна-ўсходняй палове краіны, па Віцебскай вобласці - з мокрым снегам.

На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Ноччу і раніцай па захадзе ў асобных раёнах туман. Вецер ноччу няўстойлівы, днём заходні, парывісты, па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 7 градусаў. Днём будзе каля 0 - плюс 6 градусаў, па паўднёвым усходзе плюс 7-12 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?