Страшная аварыя адбылася ў цэнтры Мінска ў нядзелю 6 лістапада. 

Тры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое адбылося 6 лістапада, каля 14.00, на скрыжаванні вуліц Камуністычная і Багдановіча. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

Паводле папярэдняй інфармацыі, машына хуткай дапамогі везла цяжкахворага пацыента і ехала па вуліцы Багдановіча са светлавой і гукавой сігналізацыяй. На скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай аўтамабіль хуткай сутыкнуўся з «Ладай». Ад удару хуткая перакулілася на «Сітраэн», які стаяў перад святлафорам, пасля чаго апынулася на даху.

Як стала вядома, жанчына, якую везлі ў шпіталь, памерла на месцы аварыі. Медыкі будуць высвятляць, ці звязаная смерць з ДТЗ, паколькі везлі жанчыну ў бальніцу ўжо ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0