Завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Блізкаўсходні рэгіён. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з міжнароднага аэрапорта Абу-Дабі і ўзяў курс на Нацыянальны аэрапорт Мінск, піша БелТА.

president.gov.by

president.gov.by

Актыўная прапрацоўка дасягнутых дамоўленасцей і намечаных планаў з удзелам спецыялістаў з абодвух бакоў вялася ва ўсе дні рабочага візіту ў ААЭ. Іх вынікам стала заключная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна перад адлётам кіраўніка дзяржавы ў Мінск, гаворыцца ў паведамленні.

На ёй бакі пацвердзілі зацікаўленасць у паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па шырокаму колу пытанняў, а таксама актуалізавалі пералік канкрэтных праектаў, паспяховая рэалізацыя якіх ужо ў бліжэйшай перспектыве дасць магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне краін на новы ўзровень.

Наследны прынц Абу-Дабі асабіста праводзіў прэзідэнта Беларусі, што сведчыць аб асаблівым сяброўскім характары адносін. Пасля сумеснага пераезду ў аэрапорт Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян цёпла развіталіся і абмяняліся падарункамі.

Як паведамлялася, перад наведваннем ААЭ Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў афіцыйны візіт у Дзяржаву Катар, па выніках якога падпісаны пакет двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0