Амаль палова месячнай нормы ападкаў выпала за суткі (ад 21-й гадзіны 5 лістапада да 21-й гадзіны 6 лістапада) у шэрагу раёнаў Мінскай і Віцебскай абласцей.

У Вілейцы зарэгістравана 48% лістападаўскай нормы - 22 мм, або 22 літры вады на квадратны метр тэрыторыі (норма - 46 мм), у Докшыцах - 47% (22 мм пры норме 47), у Сянне - 47% (21, 45), Бярэзінскім запаведніку - 44% (23, 52), Лепелі - 43% (23, 53), Барысаве - 43% (22, 51), Нарачы - 42% (22, 53).

Сярод абласных цэнтраў найбольшы паказчык зафіксаваны ў Магілёве - 39% (20 мм пры норме 51) і Віцебску - 25% (13,4 пры норме 53). У Мінску выпала чвэрць лістападаўскай нормы (13, 53).

Як раней паведамляў БелаПАН, у кастрычніку ў шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці выпала больш за чатыры з паловай месячных нормаў ападкаў, у Мінску - 2,7 нормы.

(Выкарыстаны аператыўныя карты пагоднага рэсурсу meteoinfo.by і архіў на pogoda.by.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0