07.11.2016 / 13:55

Кітай інвестуе 10 млрд еўра ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. І гэта толькі пачатак 7

Кітай стварыў інвестыцыйны фонд для рэалізацыі праектаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Яго пачатковы памер — 10 мільярдаў еўра.

Пра гэта падчас саміту «16+1» у Рызе заявіў прэм’ер-міністр Кітая Лі Кэцян.

«16+1» — гэта група краін, у склад якой уваходзяць Кітай, а таксама Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Славенія, Харватыя, Сербія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Албанія і Македонія.

Як паведамляе кітайская эканамічная прэса, бюджэт фонду, якім будзе кіраваць самы вялікі банк Кітая — Кітайскі прамыслова-гандлёвы банк (ICBC) — можа вырасці нават да 50 млрд еўра. Фонд будзе фінансаваць інфраструктурныя інвестыцыі і праекты ў сферы спажывецкіх тавараў.

0
zmicher / Адказаць
07.11.2016 / 14:02
а дзе Беларусь ????
0
Поўны сьпіс Central and Eastern European Countries / Адказаць
07.11.2016 / 14:57
...+ Румынія, + Балгарыя.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
07.11.2016 / 15:21
Мудрая малпа сядзіць на гары і назірае, як у даліне б'юцца два тыгры. Бітва скончыцца -- і малпа спусціцца ў даліну. Амерыканцы ды іх саюзнікі калоцяцца з Расіяй ў Сірыі ды Іраку, а Кітай тым часам рыхтуецца прыйсці туды з інвестыцыямі пасля таго, як настане мір. Гэтак жа -- інвестыцыямі -- Кітай ажыццяўляе экспансію ў Чорнай Афрыцы. Барацьба за ЖЫЦЦЁВУЮ ПРАСТОРУ (Lebensraum)), якая вялася раней, пры цяперашніх сродках знішчэння вядзе да вялікіх стратаў, таму разумныя людзі перш-наперш дбаюць пра эканоміку, каб весці потым барацьбу за эканамічную прастору (Wirtschaftsraum) і атрымліваць у ёй перамогі. Так робяць сучасныя немцы, так робяць за іх прыкладам кітайцы. Выконваючы праграму, накрэсленую вялікім Дэн Сяопінам, яны за 40 год пасля смерці Мао стварылі другую эканоміку свету (што праўда не па ВУП на душу насельніцтва) і могуць цяпер выцясняць сваіх канкурэнтаў з рынкаў. Пасля смерці Мао, кітайцы пачалі 4 мадэрнізацыі -- прамысловасці, аграрнага сектару, арміі ды флоту і адукацыі. А ў Расіі што мадэрнізавалі? Армію. Эканоміку ж паставілі ў фінансавую і тэхніка-тэхналагічную залежнасць ад Захаду. Мудрыя малпы сядзяць у Пекіне. Навучыўшыся на прыкладзе СССР і сваім уласным досведзе, яны пасля смерці Мао цвёрда вырашылі кожныя 10 год мяняць кіраўніцтва камуністычнай партыі і краіны, і робяць гэта з зайзрдосным пастаянствам. Цяпер ужо ці не пятае пакаленне кіраўнікоў пасля Мао стаіць на чале КНР. Перыядычная змена кіраўніцтва -- яшчэ адна перадумова поспеху.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру