Невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну на галоўнай плошчы Ліды (Гродзенская вобласць).

Гэта выявілі сябры Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», якія 7 лістапада ў 11.30 прыйшлі да помніка з кветкамі. Яны выклікалі міліцыю, якая, у сваю чаргу, выклікалі работнікаў камунальных службаў. Тыя аператыўна перафарбавалі помнік, паведамілі БелаПАН у прэс-службе партыі.

Ва ўскладанні кветак узялі ўдзел каля 20 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?