07.11.2016 / 15:46

У Вільні на тратуары знойдзены непрытомны беларус 3

Стан беларуса знойдзенага на тратуары ў Вільні застаецца цяжкім. Паводле інфармацыі паліцыі, ён знаходзіўся з экскурсіяй у Троках і знік. Пазней яго без прытомнасці з множнымі траўмамі выявілі ўжо ў Вільні.

Падазраюць, што мужчына 1983 года нараджэння скокнуў з будаўнічых рыштаванняў. Беларуса даставілі ў бальніцу, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Рамунас Матоніс, начальнік аддзела камунікацый дэпартамента паліцыі Літвы: «Атрымалі паведамленне, што ў Вільні на тратуары ляжыць чалавек без прытомнасці. Высветлілася, што ён грамадзянін Беларусі 1983 года нараджэння. Па нашых дадзеных, ён саскочыў з будаўнічых рыштаванняў. Цяпер яго стан цяжкі, ён шпіталізаваны».

0
Леанід Дранько-Майсюк / Адказаць
07.11.2016 / 16:32
Дзякуй, выправілі. - Рэд.
2
фцф / Адказаць
07.11.2016 / 19:13
Пабачыць Парыж і памерці... Для беларуса Вільня ўжо стала Парыжам? Але ж трэба неяк жыць і ў Чачэвічах, і ў Мікашэвічах.
0
LegiaWarszawa / Адказаць
08.11.2016 / 10:15
Цесна, сжато, вокруг мусор, вот и упал. Не ездите в загниваюшчую литву
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру