07.11.2016 / 19:36

Герой пляжа: Андрэй Фомачкін, які пранёс расійскі сцяг на Паралімпіядзе, стаў ганаровым грамадзянінам горада-курорта 14

Улады Зеленаградска ў Калінінградскай вобласці Расіі прызналі начальніка аддзела зімовых відаў спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэя Фомачкіна ганаровым жыхаром горада.

Кіраўнік рэгіёна Антон Аліханаў уручыў беларускаму спартоваму чыноўніку медаль, прысвечаны 70-годдзю Калінінградскай вобласці, пішуць «Известия». Акрамя таго ўлады Калінінградскай вобласці падарылі ўсёй беларускай камандзе паралімпійцаў сертыфікат на летні адпачынак на расейскім узбярэжжы Прыбалтыкі.

Фомачкін наведаў Калінінградскую вобласць на пачатку лістапада. Ён распавёў, што на Паралімпіяду беларусы неслі пяць (расейскіх) сцягоў, каб была ўпэўненасць, што падымуць хоць нейкі з іх, піша ok-inform.ru. Адзін з тых сцягоў Фомачкін падарыў Аліханаву.

Дарэчы, раней паведамлялася, што расіяне падарылі Фомачкіну кватэру ў Падмаскоўі.

Зеленаградск — курортны гарадок пры самым пачатку Куршскай касы. Да 1946 называўся Кранц. У Зеленаградску жыве 14,8 тыс. чалавек.

nn.by

2
Мулла Омар / Адказаць
07.11.2016 / 19:45
А слабо Ирроя Рассеи дать за енто?
3
Генэрал Голад / Адказаць
07.11.2016 / 20:16
Мулла Омар, посмертно...
2
Лях / Адказаць
07.11.2016 / 20:20
А слабо грамадзянства расеi даць Фомачкiну?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру