Жонка трэцяга прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Сандра Рулаўс паведаміла ў ЦВК, што адмаўляецца ад свайго дэпутацкага мандату. Пра гэта паведамляе прэс-служба Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі.
Сандра Рулаўс была другім нумарам у спісе былой кіруючай партыі «Адзіны нацыянальны рух» (АНР), заснавальнікам якой з'яўляецца яе муж.
Дэпутатам парламента яна стала пасля таго, як АНР атрымаў 27 месцаў у парламенце Грузіі па выніках выбараў, якія прайшлі ў два туры — 8 і 30 кастрычніка.
«Рулаўс паведаміла нам пра свой намер. ЦВК Грузіі не ўпаўнаважаная здымаць дэпутатаў з пасады, гэта павінен будзе зрабіць парламент пасля таго, як збярэцца. Цэнтральная выбарчая камісія назаве парламенту толькі прозвішча яе правапераемніка», — растлумачылі ў ЦВК Грузіі.
Сандра Рулаўс таксама была кандыдатам у мажарытарныя дэпутаты ад Зугдзідскай выбарчай акругі, але, прайшоўшы ў другі тур, адмовілася ад удзелу ў выбарах, заявіўшы, што ўлада стварыла ў рэгіёне Самэгрэла цяжкую абстаноўку і яе прыхільнікі падвяргаюцца ціску.
Сам Міхаіл Саакашвілі пасля абвяшчэння вынікаў выбараў 8 кастрычніка заклікаў членаў АНД адмовіцца ад удзелу ў другім туры галасавання і байкатаваць працу парламента дзявятага склікання, паставіўшы пад сумнеў легітымнасьць выбараў.