На канікулы — з гульнямі і добрым настроем. Курсы Беларускай мовы для дзяцей урачыста закрылі навучальную чвэрць. Працэс навучання мусіць выклікаць цікавасць і прыносіць толькі пазітыўныя эмоцыі. У гэтым перакананыя арганізатары «Дзіцячай разМОВЫ» — клубу, дзе збіраюцца самыя маленькія прыхільнікі роднага слова.

Усе заняткі тут праходзяць з элементамі інтарактыву, у нязмушанай сяброўскай атмасферы.

На гэтым тыдні з нагоды вакацый сустрэча цалкам складалася з гульняў і забаваў, у якіх змаглі паўдзельнічаць не толькі маленькія наведвальнікі, але і іхнія бацькі. Дзецям прапанавалі стаць сапраўднымі «Мовазнаўцамі». Прайсці ўсе выпрабаванні і пазмагацца за салодкі прыз. Так арганізатары скончылі першую ў гэтым навучальным годзе чвэрць. 

Сустрэчы адновяцца зноў 20 лістапада і будуць праходзіць штонядзелю а 15- гадзіне ў КЦ «Грунтоўня».

«Тэмы заняткаў цалкам аўтаномныя, таму далучыцца можна на любым этапе», — кажа дырэктар Культурна Цэнтра Віктар Клімус. «У планах яшчэ шмат цікавых задумаў: сустрэчы з дзіцячымі беларускамоўнымі аўтарамі, калядная батлейка, тэатр. Будзем намагацца рабіць нашыя мерапрыемствы не толькі дзіцячымі курсамі, але святам для ўсёй сям'і».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?