08.11.2016 / 12:54

Прызначана дата суда над Уладзімірам Кондрусем 3

Праваабаронцам стала вядома, што суд над Уладзімірам Кондрусем адбудзецца 16 лістапада ў 10.30 у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска.

Уладзімір Кондрусь.

Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка.

Нагадаем, што жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 1977 года нараджэння быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго меркаваны ўдзел у падзеях каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 Мінска.

Бацькі, сястра і адвакат Уладзіміра не могуць распавесці СМІ падрабязнасці справы — яны далі падпіску аб неразгалошванні.

Сам Уладзімір амаль два месяцы адмаўляўся ад ежы, пасля чаго стан яго здароўя моцна пагоршыўся: ён не мог нават самастойна хадзіць.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.

«Матэрыялы ўжо перадалі ў суд. А сам ён набраў 10 кілаграмаў» — бацькі і адвакат Уладзіміра Кондруся распавялі пра яго сённяшні стан

«Увесь час ён праводзіў дома. Хіба што з сабакам сваім гуляў, і ўсё» — хто такі Уладзімір Кондрусь

Бацькі Уладзіміра Кондруся ўпершыню пагаварылі са СМІ

3
Ниф-Ниф / Адказаць
08.11.2016 / 13:44
Удачы хлопцу.
7
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
08.11.2016 / 14:25
Вокны за якiм лiхам бiў? Хто яго прасiў? Ды й што планаваў рабiць далей, унутр лезцi? З якой мэтай? Нiякi ён не палiтычны зняволены. Дарэчы, да ciх пор няма разумення, хто ён - цiхар цi пратэстовец? Летась НН друкавала сумнеўнае фота, дзе ён - здаецца, з вiдэакамерай? Загаловак быў, накшталт "быў заўважаны правакатар, што бiў шыбу дома ўрада". Рэдакцыя, не знойдзеце гэтую фоту, га?
2
дзе мой каментар?? / Адказаць
08.11.2016 / 16:20
Што яшчэ за таямніцы, пра якія нельга ведаць грамадскасці? У мяне версія- Кондруся науськалі біць самі лукашыстыя, бо баяліся, што мірныя свядомыя самі не здагадаюцца! Яны ж нават па акцыях пратэста ходзяць па светлафору (і я таксама).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру