Лявон Вольскі прэзентуе песню «Гэй!» — энергічны сінгл з новага альбома «Псіхасаматыка». 

«Першая песня ў альбоме і ці не першая песня, напісаная да яго, — распавядае музыка. — Гэта тыповы урбаністычны спеў: коміны, метро, натоўп. Усё хуткаплынна, усё часова, усё цячэ, усё змяняецца. І гэта адна з цэнтральных песень дыска — яна ў дзвюх розных версіях адкрывае абедзве часткі альбома, электрычную і лірычную».

Канцэртная прэзентацыя «Псіхасаматыкі» адбудзецца 3-га снежня ў Вільні ў абноўленым клубе Loftas. Разам з Лявонам на сцэну выйдуць нарвежскія музыкі, з якімі Вольскі запісваў альбом «Грамадазнаўства» і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч. Усе, хто набудзе квіток на канцэрт, могуць разлічваць на бясплатную візавую падтрымку.

Альбом будзе прэзентаваны напрыканцы восені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?