08.11.2016 / 15:09

Ідзе збор грошай на ўтрыманне гісторыка Леаніда Маракова ў хоспісе 13

Фота Юліі Дарашкевіч

Леанід Маракоў за 15 год фанатычнай самаадданай даследчыцкай работы ў адзіночку зрабіў працу цэлага навуковага інстутута, вярнуўшы ў гісторыю імёны дзясяткаў тысяч нашых суайчыннікаў — бязвінных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Дзеля гэтай місіі ён свядома паставіў крыж на ўласным заможным жыцці бізнэсоўца.

Леанід Уладзіміравіч апынуўся сам-насам з бядой: інсульт, пухліна галаўнога мозгу, аперацыя… Цяпер ён ляжыць у дзяржаўным хоспісе (Аўтадораўская, 3а).

Я наведаў яго там у суботу: умовы абсалютна саўковыя, дагляд вельмі ўмоўны. Чалавек пакутуе.

Вось старонка Наталлі Саматыя, якая ўзялася кардынаваць дапамогу Маракову.

Яна адкрыла картку у белрублях, на якую ўжо можна перавесці дапамогу:

МТБ Банк
5351 0410 8976 2734
(да 02|19).

Не хочацца пісаць гучных словаў. Давайце проста дапаможам гэтаму Чалавеку — ён заслужыў нашай ўвагі, як ніхто.

Глядзіце таксама: Святлана Алексіевіч ахвяравала на лячэнне Леаніда Маракова тысячу даляраў

0
anti-vasia / Адказаць
08.11.2016 / 15:20
Каб якія яшчэ каналы ўнёскаў зрабіць - напрыклад, картку Беларусбанка, якая шмат у каго ў нашай краіне, і яшчэ Webmoney (вось, НН проста на сваёй старонцы мае рубрыкі "Фундаваць праз АРІП" і "Фундаваць праз WebMoney")...
0
znikla / Адказаць
08.11.2016 / 16:12
На карты МТбанка вельмі проста перавесці грошы. У іх ёсць сервіс пераводаў, з якім працуюць амаль усе карткі ўсіх банкаў краіны. https://perevod.mtbank.by/
0
v / Адказаць
08.11.2016 / 16:50
зрабіце дабрачынны рахунак у Беларусбанку.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру