08.11.2016 / 15:30

Цэх Жывой Гісторыі запрашае на сустрэчу з вікінгамі за кухлем піва

Цэх Жывой Гісторыі — беларускае нефармальнае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, якое ўзнікла толькі гэтай восенню.

Супольнасць ладзіць сустрэчы-семінары з удзелам вядомых і дасведчаных гісторыкаў, археолагаў, удзельнікаў супольнасці рэканструктараў.

Сустрэча ў гэтую сераду прысвечаная неад'емнай частцы беларускай гісторыі — вікінгам, іх вайсковай і бытавой культуры.

Фрагмент першай сустрэчы, прысвечанай войску старажытнага Рыма.

У мерапрыемстве возьмуць удзел гісторыкі з Расіі, кандыдаты гістарычных навук Юлія Калпакова і Васіль Новікаў.

Мадэратар — беларускі ваенны гісторык, кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.

Сустрэча пройдзе 9 лістапада ў 19.00 у бары Beer&Wine па вуліцы Кульман, 9. Уваход каштуе 5 рублёў.

Даведкі па тэлефоне: (+37533) 661-14-32

Аляксандр Гелагаеў

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру