08.11.2016 / 19:08

Парашэнка абвінаваціў Расію ў прысабечванні гісторыі 8

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвінаваціў Расію ў спробах прысабечвання ўкраінскіх гістарычных падзей і асоб, піша ВВС. 

«У гэтыя дні адкрыты яшчэ адзін помнік: у Крамлі каля непахаванага Уладзіміра Леніна яны адкрылі помнік нашаму першаапостальнаму кіеўскаму князю Уладзіміру. Гэта яшчэ адна спроба гібрыднага прысабечвання гісторыі», — сказаў Парашэнка ў аўторак падчас цырымоніі адкрыцця помніка ўкраінскаму паэту і філосафу Рыгору Скаварадзе ў сталіцы Славеніі Любляне.

Помнік князю Уладзіміру на Баравіцкай плошчы ў Маскве быў адкрыты 4 лістапада. Ініцыятарам устаноўкі помніка стала Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства.

3
СтудэнцаБК / Адказаць
08.11.2016 / 19:17
Стопудовае прысабечванне)))
1
Трускаука / Адказаць
08.11.2016 / 19:33
Ну I ничога сабе. У нас Ленiн, хоць I не наш, алеж гахнуу дзьвухгаловага арла. Значыць зноу абернецца выварочванне гIсторыi не на карысць РФ.
1
Учите историю / Адказаць
08.11.2016 / 19:34
Так ВСЯ "история" России - присвоение ЧУЖОГО !!! Присваивают себе украинское, грузинское, молдавское, черногорское, белорусское, якутское, чеченское и т.д. и т.п.. Если хотите точнее узнать, то посмотрите карту России в 16 веке и теперь !
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру