На ўшанаваньне абраза Маці Божай Будслаўскай у мястэчка Будслаў, што на рэчцы Сэрвач, у Мядзельскім раёне, штогод 1 ліпеня зьбіраюцца дзясяткі тысячаў паломнікаў з усяе Беларусі.

Базыліка за 500 гадоў існаваньня столькі перажыла, што кожны год да самога сьвята ўшанаваньня Сьвятой Апякункі Беларусі дадаецца які‑небудзь юбілей. Так, сёлета адзначаецца дзесяцігодзьдзе каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Расклад урачыстасьцяў 2 ліпеня

2 ліпеня

10.30 — сьв.Імша (сьпеў — хор Gloria).
Выстаўленьне Найсьвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
Te Deum laudamus.
13.00 — сьв.Імша (па‑польску).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0