08.11.2016 / 21:35

У расійскім консульстве ў Нью-Ёрку знойдзены мёртвы мужчына 5

У консульстве РФ у Нью-Ёрку раніцай 8 лістапада знойдзенае цела 63-гадовага мужчыны, піша Meduza.

Паводле папярэдніх дадзеных, ён атрымаў траўму галавы, заявілі ў паліцыі. Афіцыйна прычына смерці пакуль не выяўленая.

У прэс-службе расійскага пасольства паведамілі, што загінулы быў «тэхсупрацоўнікам» консульства. ТАСС са спасылкай на неназванага расійскага дыпламата піша, што мужчына быў дзяжурным камендантам і, як мяркуецца, перанёс сардэчны прыступ.

Раней New York Post напісаў, што ён працаваў у службе бяспекі. Выданне таксама паведаміла са спасылкай на паліцыю, што мужчына, як мяркуецца, упаў і стукнуўся галавой з-за таго, што яму стала кепска.

nn.by

1
любопытный / Адказаць
08.11.2016 / 21:54
видимо узнал результаты выборов
3
Папараць / Адказаць
08.11.2016 / 21:57
Яму не падабауся Трамп....
0
Непамяркоуны русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
08.11.2016 / 22:57
Як у камедыі «Дыямантавая рука»: "На яго месцы павінен быць я ! - Нап'ешся, будзеш! ''
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру