08.11.2016 / 21:46

На месцы «Салодкага фальварка» ў цэнтры Мінска будзе «Макдональдс» 15

На месцы кавярні сеткі «Салодкі фальварак», якая ўваходзіць у структуру групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа, размесціцца «Макдональдс». Гаворка ідзе пра кавярню каля станцыі метро «Фрунзенская», распавялі ў кампаніі «КСБ Віктары Рэстараны», якая развівае «Макдональдс» у Беларусі.

скрыншот з карты «Яндэкс»

Як паведаміў дырэктар па маркетынгу «КСБ Віктары Рэстараны» Уладзіслаў Рыжыкаў, «Макдональдс» на вул. Максіма Танка, 2 будзе прыкладна на 100 пасадачных месцаў.

Цяпер у кампаніі прыступаюць да праектавання новага аб'екта, якое зойме ад 4 да 6 месяцаў. Канкрэтны тэрмін адкрыцця пакуль не вядомы, але ў асабістай гутарцы з адным з пакупнікоў супрацоўнікі кавярні распавялі, што апошні дзень яе працы — 31 мая 2017 года.

Яшчэ адзін «Салодкі фальварак» знаходзіцца на плошчы Перамогі. Гэтыя кавярні ўваходзяць у структуру групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа нароўні з такімі аб'ектамі грамадскага харчавання, як «Ракаўскі Бровар», La Crête d'or і «У Францыска».

5
le mantar / Адказаць
08.11.2016 / 21:56
Noooo!.. :(((( Толькі днямі заходзіла туды на каву з торцікам і радавалася, што сярод усіх гэтых безаблічных кавярняў, якія закрываюцца, не праіснаваўшы і паўгода, ёсць нешта знаёмае і нязменна добрае, з прыстойным цэннікам да таго ж. І тут наце! Бывай, Фальварак, бывай, эпоха. Хоць бы ўжо нешта цікавае на тваім месцы адкрылі, а не чарговую фастфудзіну, але дзе там... І як толькі ў Еўропе на адным і тым жа месцы ўмудраюцца існаваць кавярні, якім па сто год і болей?..
2
Яраслаў / Адказаць
08.11.2016 / 22:11
oh Noooooooooooooooooooo!
1
Павлик Матросов / Адказаць
08.11.2016 / 22:30
Мандональдс лучше бы на месте покойной Техники в быту открыли.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру