08.11.2016 / 22:15

У Мінску пачне працу першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя 5

Першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя запрацуе ў канцы лістапада — пачатку снежня ў сталічным мікрараёне Чыжоўка. Пра гэта паведамілі ва ўнітарным прадпрыемстве «Мінскводаканал», піша БелТА. 

Работы знаходзяцца на завяршальнай стадыі, ужо змантаванае абсталяванне вытворчасці расійскай кампаніі. Магутнасць устаноўкі складае 5 тыс. куб.м у суткі, або звыш за 330 грузавых машын з аб'ёмам кузава 15 куб.м. Для ўтылізацыі снегу будуць выкарыстоўвацца тэрмічныя рэсурсы гарадской каналізацыі. Акупнасць праекта пры нармальнай загрузцы, па ацэнцы спецыялістаў, складзе 3-4 гады.

Станцыя будзе абслугоўваць тры раёны, калі праект добра сябе зарэкамендуе, то будзе разгледжанае пытанне аб будаўніцтве яшчэ трох снегаплавільных станцый у іншых раёнах горада. Адна магчымая пляцоўка размешчаная на скрыжаванні МКАД з вул. Ціміразева ў кірунку Заслаўя, дзе функцыянуе каналізацыйна-помпавая станцыя.

У лютым 2012 года ў Партызанскім раёне выкарыстоўвалася снегаплавільная машына, але яна сябе не апраўдала з-за нізкай прадукцыйнасці.

nn.by

0
свой чалавек / Адказаць
08.11.2016 / 22:31
хай сабе і станцыю набылі, але ж народ у любым выпадку ў іх будзе вінаваты за непрыбраны снег. які год запар назіраем гэтую з'яву
0
Сьвядомы Ліцьвін / Адказаць
09.11.2016 / 01:01
У Мінску пачне працу першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя! На ёй можна будзе выплавіць да 500 тон сьнегу штомесяц!
0
Гость / Адказаць
09.11.2016 / 10:36
Будем закупать снег для ее круглогодичной работы за валюту !
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру