Сірыйская армія паведаміла, што адбіла ў радыкальных ісламісцкіх груповак і ўзброенай апазіцыі стратэгічна важны квартал 1070 на паўднёвым захадзе абложанага Алепа. Як паведамляе Reuters, гэта самая паспяховая аперацыя ўрадавых войскаў у Алепа з верасня. Аднак лідары груповак распаўсюдзілі заяву, паводле якой яны не збіраюцца здаваць пазіцыі. Сутыкненні вакол квартала 1070 працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0