Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп па выніках экзіт-полаў апярэдзіў свайго канкурэнта Хілары Клінтан падчас галасавання ў штаце Агаё, да якога падчас амерыканскіх выбараў звычайна прыкавана асабліва пільная ўвага.

З вынікаў апытанняў вынікае, што Дональд Трамп заручыўся падтрымкай 53,3% выбаршчыкаў у штаце, у той час як Клінтан атрымала 42,3% галасоў.

Пасля падліку 80,8% бюлетэняў, Трамп набірае тут 52,9%, а Клінтан — 42,7%

Асаблівая цікавасць да галасавання ў Агаё звязаны з тым, што ў гэтым штаце вынікі выбараў з 1964 года нязменна супадаюць з вынікамі галасавання па краіне ў цэлым: мясцовыя выбаршчыкі «адгадалі» пераможцу апошніх 13 выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0