09.11.2016 / 15:07

За дзесяць месяцаў беларусы прадалі банкам на 2 млрд даляраў больш, чым набылі 2

За студзень—кастрычнік 2016 года насельніцтва Беларусі прадало банкам наяўнай валюты ў эквіваленце на 2 млрд 69 млн даляраў больш, чым набыло, сведчаць даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БелаПАН.

За 10 месяцаў насельніцтва купіла на наяўным валютным рынку 3 млрд 584 млн даляраў, а прадало — 5 млрд 653 млн даляраў.

З улікам безнаяўных аперацый куплі-продажу валюты насельніцтва ў студзені—кастрычніку прадало больш за 6 млрд 362 млн даляраў, а купіла — 4 млрд 726 млн даляраў. Гэта значыць, з улікам безнаяўнага гандлю насельніцтва прадало на 1 млрд 636 млн даляраў больш, чым купіла.

Такім чынам, насельніцтва Беларусі па-ранейшаму працягвае прадаваць замежнай валюты значна больш, чым купляць. Такая тэндэнцыя назіраецца з вясны гэтага года. Эканамісты тлумачаць гэта імкненнем людзей падтрымліваць дакрызісны ўзровень жыцця.

Спецыялісты Нацыянальнага банка раней аналагічным чынам тлумачылі гатоўнасць насельніцтва прадаваць на валютным рынку больш сродкаў, чым купляць.

Паводле ацэнак фінансавых аналітыкаў, прапанова валюты з боку насельніцтва паступова будзе змяншацца. Зніжэнне даходаў насельніцтва будзе прыводзіць як да скарачэння попыту на замежную валюту, так і да памяншэння яе прапановы.

1
Мордехай В. / Адказаць
09.11.2016 / 15:22
Население, продавая доллары, по сути дотирует беларускую финансовую систему, которая не способна привлечь ресурсы в страну. Беларусь же в свою очередь дотирует российскую финансовую систему - принимая некотируемые в мировой торговле российские рубли, выплачивая за все россиянам долларами, купленными у населения. Граждане, благодаря мудрости властей, вы невольно спонсируете Кремль и его авантюры.
0
студент / Адказаць
09.11.2016 / 17:33
Отрываются плинтуса чтобы с голоду не сдохнуть!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру